Праекты і бізнэс

Кампаніі і прадукты, якія я ствараю.

Сузаснаваныя кампаніі, незалежныя прадукты і кансультацыі заснавальнікам з рэальным статусам разьвіцьця.

01

Сузаснаваная карпаратыўная AI-кампанія

Zorka Lab

Zorka Lab стварае шматразовую мадэль ведаў кампаніі з графамі ведаў, паходжаньнем доказаў і кіраваньнем. B2B-продажы — першае дзейнае прымяненьне, а плятформа мае шырэйшыя арганізацыйныя магчымасьці. Як сузаснавальнік і CCO я кірую камэрцыйнай стратэгіяй і ўдзельнічаю ў разьвіцьці прадукту, карпаратыўных сцэнароў і бізнэсавай архітэктуры.

zorkalab.com/
02

Незалежны прадукт у распрацоўцы

FNDRBLDR

FNDRBLDR — незалежны AI-прадукт для пошуку бізнэсавых магчымасьцяў, ацэнкі пэрспэктываў і пашырэньня кампаніяў. Ён спалучае структураваныя рынковыя дасьледаваньні, product discovery, арганізацыйны кантэкст і падтрымку рашэньняў. Распрацоўка працягваецца.

fndrbldr.com/
03

Публічны тэхналягічны праект у фітнэсе

Pulser

Pulser злучае кіраваньне фітнэс-клюбамі, праграмы для ўдзельнікаў і трэнэраў ды AI-рашэньні для аналізу руху, падтрымкі трэніровак і апэрацыйнай аналітыкі. Я CEO & Founder. На публічным сайце апісаныя плятформа і плян разьвіцьця.

pulser.fit
04

Завершаная кансалтынгавая практыка

Terre de Chance

Незалежныя кансультацыі заснавальнікам па бізнэс-мадэлях, GTM і апэрацыйных зьменах з укараненьнем і перадачай працэсаў. Гэта ранейшая дзейнасьць, ня цяперашні IT-прадукт.

Terre de Chance у LinkedIn

Супраца

Абмяркуем вашу задачу

Кароткая размова дапаможа вызначыць задачу, абсяг і наступны крок.